У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне расійскага стэндап-коміка Арцемія Астаніна.

Артемий Останин после задержания. Фото: ГУБОПиК
Арцемій Астанін пасля затрымання. Фота: ГУБАЗіК

«Гідкі персанаж заслугоўвае максімальнага пакарання. Толькі пазаўчора ў Расіі распачалі крымінальную справу, а ўчора яго ўжо ўзялі ў Беларусі», — заявілі беларускія сілавікі.

З іх словаў, мужчына быў перададзены расійскім сілавікам 17 сакавіка.

У Расіі на коміка завялі крымінальную справу па артыкуле пра распальванне нянавісці, варожасці і прыніжэнне чалавечай годнасці (артыкул 282 КК РФ), піша «Медыязона». У прэс-рэлізе Следчага камітэта гаварылася, што Астанін на канцэрце 15 сакавіка ў Маскве агучваў «варожыя каментары ў адрас асобаў, якія атрымалі калецтвы і страцілі працаздольнасць».

На коміка напісалі данос актывісты арганізацыі «Зов народа». Яны звярнулі ўвагу на жарт пра бязногага чалавека, які жабраваў у маскоўскім метро, і дапусцілі, што ногі той страціў на вайне ва Украіне.

Комік у размове з «Осторожно, новости» удакладніў, што гаворка ішла не пра ўдзельніка «спецыяльнай ваеннай аперацыі», а пра «жабрака ў метро, які катаецца без ног на скейце ўжо гадоў як 20».