Беларусам у Польшчы стане лягчэй пацвердзіць дакументы пра сярэднюю адукацыю
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 7 чэрвеня падпісаў папраўкі ў закон пра дапамогу грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам, паведамляе канцылярыя Дуды. Дакумент спросціць жыццё і некаторым грамадзянам Беларусі, піша Refom.news.

Краковский экономический университет . Фото: Wikimedia Commons
Кракаўскі эканамічны ўніверсітэт. Фота: Wikimedia Commons

Гаворка ідзе пра працэдуру прызнання атэстатаў адукацыі. Папраўка прадугледжвае, што асобы, якія атрымалі атэстат у краіне, што дэнансавала пагадненні з Польшчай пра прызнанне дакументаў адукацыі, могуць пацвердзіць атэстат ці падобны дакумент праз адміністрацыйную працэдуру. Гаворка ідзе пра пачатковую, няпоўную сярэднюю, сярэднюю адукацыю, у тым ліку прафесійную.

Да гэтага такім чынам пацвердзіць атэстат маглі толькі асобы, якія атрымалі статус бежанца ці дадатковую абарону, члены іх сем’яў, а таксама асобы, якія пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў, стыхійных бедстваў і іншых гуманітарных крызісаў, справакаваных прыродай ці чалавекам.

Беларусь прыпыніла пагадненне з Польшчай пра супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ў лютым 2023 года.

Нагадаем, раней выпускнікі беларускіх школ, якія хочуць паступіць у польскія ВНУ (і не толькі), сутыкнуліся з першымі праблемамі. У Беларусі ім адмаўляюць у выдачы даведак, якія пацвярджаюць легальнасць атэстатаў, — без гэтага дакумента большасць польскіх універсітэтаў не можа прыняць абітурыента.