ГУБАЗіК збіраецца маніторыць акцыі на Дзень Волі ў Беларусі і за мяжой. Адказны — сумнавядомы Гайко
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


На канале гомельскага ГУБАЗіК выпадкова апублікавалі паведамленне. З яго вынікае, што менавіта ГУБАЗіКу даручана адсочваць акцыі да Дня Волі — як у Беларусі, гэтак і за мяжой, паведамляе «Наша Ніва».

Фота: "Наша Ніва"
Фота: «Наша Ніва»

Згодна з інфармацыяй ад кіраўніка «Байпола» Аляксандра Азарава, традыцыю скарачаць імя і прозвішча да першых літараў, прыдумаў кіраўнік 3-га аддзела ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч. Сам ён быў ААА, а Бедункевіч — БМП. Але хто такі ГАС?

Пад гэтую абрэвіятуру падыходзіць толькі адзін чалавек — Гайко Артур Сяргеевіч.

Артур Гайко. Скрыншот відэа БТ
Артур Гайко. Скрыншот відэа БТ

«Главк», як патлумачыў Аляксандр Азараў — гэта тыя, хто сядзіць у Мінску на вуліцы Рэвалюцыйнай.

Артур Гайко стаў вядомы пасля скандалу з Чорнай кнігай Беларусі. Выявілася, што ён фактычна кіраваў ёй цягам дзевяці месяцаў і ўцёрся ў давер да самых розных колаў дэмакратычнай апазіцыі. Праз яго на розныя тэрміны патрапілі за краты дзясяткі, калі не сотні, людзей.

Пасля выкрыцця ён пайшоў на павышэнне і атрымаў званне капітана. Цяпер ён кіраўнік нейкага з аддзелаў ГУБАЗіК.