Стала вядома, хто аказаўся новым уласнікам буйнога прыбытковага актыву, ад якога пазбавіўся Віктар Пракапеня
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Паспяховы бізнесовец з беларускімі каранямі Віктар Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency.com кіпрскай фірме. «Люстэрка» высветліла, хто стаіць за гэтай кампаніяй.

Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

У паведамленні пра ўгоду фігуруе прадстаўнік кампаніі-пакупніка Cxnest Ltd Канстанцін Анісімаў. Пры гэтым яго пасада не агучаная. Як высветліла «Люстэрка», гаворка ідзе пра 38-гадовага інвестара з Вялікабрытаніі з эстонскімі каранямі.

Са звестак сэрвісу northdata.com вынікае, што менавіта кампанія Cxnest Ltd цяпер кіруе зарэгістраванай у Польшчы фірмай Currency Com EU — то-бок прададзенай крыптабіржай Currency.com.

Источник: northdata.com
Са звестак сэрвісу вынікае, што Cxnest Ltd пачала валодаць крыптабіржай у 2025 годзе. Крыніца: northdata.com

Паводле звестак сэрвісу rejestr.io, Канстанцін Анісімаў з верасня мінулага года з’яўляецца старшынёй праўлення і ўладальнікам Currency Com EU (тое, што бізнесовец мае дачыненне да гэтай крыптабіржы, пацвярджаецца і звесткамі іншых рэсурсаў — першы і другі прыклады).

Паводле звестак сацсетак Канстанціна Анісімава, ён звязаны з кампаніяй CEX.IO Ltd, якая кіруе аднайменнай крыптаплатформай. Бізнесовец таксама выступае ў якасці інвестара ў некаторых іншых тэхналагічных праектах.

Нагадаем, раней стала вядома, што кампанія VP Capital, якая належыць беларускаму бізнесоўцу Віктару Пракапені, пасля працяглых перамоваў канчаткова прадала крыптавалютную біржу Currency.com.

Чытайце таксама