«Мы ім не зусім верым». Лукашэнка заявіў, што айцішнікі, якія ў 2020-м «выступілі супраць улады», цяпер прызнаюцца, што «адумаліся»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій, якія ў 2020 годзе «амаль першыя выступілі супраць улады», цяпер прызнаюцца, што тады былі «адураныя». Пра гэта расказаў Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка ў сваім выступе ў Савеце Федэрацыі Расіі.

ПВТ. Фото: TUT.BY
ПВТ. Фота: TUT.BY

Палітык адзначыў, што сваім «фактычна валявым» рашэннем стварыў ПВТ, «сцягнуў у Беларусь з Еўропы самых дасведчаных найлепшых людзей, стварыў умовы».

— І яны тады амаль першымі выступілі супраць гэтай улады. Не яны. Гэта адтуль іх матчыны кампаніі давалі каманды гэтым групам, якія былі ў Парку створаныя. <…> Там далі ў Амерыцы каманду: «бамбіць» па гэтых напрамках. Ішло фінансаванне, і на вуліцы вывалілі ў першых шэрагах у тым ліку яны.

Цяпер, паводле Лукашэнкі, гэтыя ўдзельнікі пратэстаў «адумаліся», прызнаюцца, што яны «адурыліся».

— Мы гэта чуем. Не зусім верым, але чуем. Трымаем гэта на кантролі, — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама