Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Мінскім раёне нецвярозага пешахода, які паспрачаўся з сябрамі, што пройдзе 50 кіламетраў, паведамілі ва УУС.

У міліцыю паступіла паведамленне, што праезнай часткай трасы Н8964 ідзе пешаход з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. Мужчыну затрымаў экіпаж ДАІ, які прыбыў на месца.
Падчас гутаркі 39-гадовы жыхар Мінска расказаў, што выпіў на рыбалцы з сябрамі і паспрачаўся, што зможа пешшу прайсці 50 кіламетраў да сталіцы. Медыцынскі агляд пешахода паказаў 3,7 праміле алкаголю.
Супрацоўнікі ДАІ склалі на мінчука адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 18.20 КаАП (Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, здзейсненае ў стане алкагольнага ап’янення) і даставілі яго дадому.