Латвія з 19 сакавіка абмяжоўвае працу пункта пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

З серады, 19 сакавіка, на «няпэўны тэрмін» будзе закрыты рух для пешаходаў і раварыстаў у пункце пропуску «Патэрніекі» (з беларускага боку — «Грыгароўшчына»). Рух у гэтых пунктах пропуску дазваляецца толькі на механічных транспартных сродках. Адпаведнае рашэнне прыняў 18 сакавіка Кабінет міністраў Латвіі, паведамляе LSM.lv.

На латвийско-белорусской границе в пункте пропуска «Григоровщина». Фото: пресс-служба Госпогранкомитета
На латвійска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Грыгароўшчына». Фота: прэс-служба Дзяржпамежкамітэта

Такія ж правілы будуць дзейнічаць на латвійска-расійскіх памежных пераходах «Церахава» і «Грабнёва».

Удакладняюцца, што абмежаванні былі ўведзеныя «з мэтай узмацнення сістэмы бяспекі межаў і спрашчэння памежнага кантролю».

Нагадаем, 16 сакавіка рух праз пункт пропуску «Грыгароўшчына» быў прыпынены з 14.00 як на ўезд у Беларусь, так і на выезд. Латвійскія ўлады паставілі спецыяльныя загараджальныя шчыты, аднак афіцыйныя ведамствы не патлумачылі прычыны часовага закрыцця. Позна ўвечары працу пункта пропуску аднавілі.

У Латвіі растлумачылі часовае закрыццё пункта пропуску «нестабільнай працай тэхнічных сістэм і пагрозай незаконнага перасячэння мяжы». У сувязі з гэтым кіраўнік памежнай аховы (ДПА) Латвіі звярнуўся ва ўрад з прапановай абмежаваць працу пункта пропуску. У ведамстве ўдакладнілі, што калі паток нелегальных мігрантаў стане крытычным, ДПА можа папрасіць закрыць пункт цалкам.

Пункт пропуску «Грыгароўшчына» застаецца адзіным дзейным на беларуска-латвійскай мяжы.

Чытайце таксама